Новости проекта
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Система перешла на новый 2018/2019 учебный год
Голосование
С каким настроением Вы идете в школу?
Всего 35 человек
Голосование
Ваше отношению к здоровью?
Всего 29 человек
Голосование
Какой у Вас самый любимый предмет?
Всего 53 человека
Голосование
Знаете ли Вы, что употребление спайса опасно?
Всего 32 человека
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 42 человека
Официальное наименование:
Государственное учреждение образования "Новобыховский учебно-педагогический комплекс детский сад - средняя школа"
Тип учреждения:
Учреждение общего среднего образования
Населенный пункт:
аг. Новый Быхов
Адрес:
213348, Могилевская область, Быховский район, а.г. Новый Быхов, ул. Советская, 148
Телефон:
8-02231-31-680 (приемная)
E-mail:
novbykh11@mail.ru

Наш дэвіз:

Праз традыцыі ў будучыню.

   З моманту заснавання школы ў вёсцы Новы Быхаў у 1872 годзе па сённяшні дзень яна адыгрывае вялікую ролю ў выхаванні грамадзян нашай дзяржавы. З яе сцен выйшла не адно пакаленне добрых, сумленных, старанных людзей, якія працавалі і працуюць на карысць сваёй Радзіме. 

   Першым восеньскім днём 1977 года новае памяшканне школы адчыніла свае дзверы для вучняў і настаўнікаў. З года ў год школа пераўтваралася: у яе сценах станавіліся дарослымі вучні, прыходзілі новыя настаўнікі.

    На сённяшні дзень ва ўстанове адукацыі налічваецца 29 выхаванец дашкольнай групы і 79 вучняў. Тут працуюць 21 педагагічныя работнікі:

   9 педагогаў - з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй,

   5 педагогаў - з першай кваліфікацыйнай катэгорыяй,

   2 педагогі - з другой кваліфікацыйнай катэгорыяй,

   3 педагогі - без катэгорыі.

Мэта ўстановы адукацыі на 2017/2018 навучальны год:

   удасканаленне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі шляхам укаранення сучасных педагагічных тэхналогій на аснове асобасна арыентаванага падыходу.

Гімн нашай установы адукацыі

Словы І.Г. Сурынай

1. Сонца ўзыходзіць над роднаю школай,

Нам за ўрокі пара.

Са звонкай гамонкай і песняй вясёлай

У класы імчыць дзетвара.

Там адчыняюцца светлыя далі, нарысы роднай зямлі,

Каб мы разумнымі, добрымі сталі,

Здзейсніцца мары змаглі.

Прыпеў:

Мы з табою шчаслівыя людзі - 

Школа наш агульны дом.

Няхай заўсёды гэтак будзе!

Дружна разам мы жывём.

2. Радасці светам, адкрыццяў падзеямі

Кожны напоўнены дзень.

Птушка жадання на крылах надзеі

Нас за сабой узнясе.

На хвалях жаданняў, у віхры імкненняў,

На ростані новых дарог,

Ты нас чакай, і заўсёды мы вернемся,

Школа, на родны парог.

Прыпеў.

http://mchs.gov.by/test/

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.