Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Хто людзей весяліць, за таго ўвесь свет стаіць

Дата: 15 марта 2021 в 16:31
127 просмотров

«А  мы Масленку чакалi,- такiмi словамі пачалі свята

« Шырокая Масленіца» ў ДУА « Навабыхаўскі ВПК дз/с-СШ».

   Фальклорнае свята  для ўсіх вучняў школы, накіраванае на выхаванне  патрыятызму, традыцый аграгарадка Новы Быхаў.

       З цудоўнымі словамі выступіла педагог дадатковай адукацыі, выхавальнік ГПД Нiна Сілкова:

Будзем песенькі спяваць,

Весяліцца, ды гуляць,

Бо вясна да нас ідзе,

З сабой гульні, забавы,

Ды цёплыя дзянёчкі нясе.

Падчас мерапрыемства вучні палюбілі гульні народныя Лапці”Вясёлы капялюшык, Жартоўны карагод”, “Блінец”.

  Усе гульні, а таксама загадкі праводзіла з дзецьмі педагог -арганізатар і выхавальік ГПД Тамара Рыжанкова

    Усе клікалі  Вясну, але прыйшла Зіма. Яна гуляла з дзецьмі ў сняжкі, прасіла не чакаць Вясну, бо зімой намнога лепей жыць:

Зімою заўсёды размах,

На лыжах бяжы, на каньках,

Згадзіцеся, дзеці, са мной,

Мілей жыць на свеце зімой!

Дзеці яшчэ доўга вадзілі карагоды разам з Зімой, але ўсё ж Вясну зноў клікалі.

 А Зіму, якая ім  вельмі спадабалася -аставілі на свяце.

   На свяце стала вельмі весела, калi  прыйшла Вясна разам з вяснянкамі, якія спяваі цудоўныя беларускiя песні:

Чаму ж мне не пець, Кажуць людзі вёска вымірае», « Ехаў Ясь на кані”. Спявалі не толькі дзяўчаты, але і хлопцы.

   А потым прыйшла Масленіца з блінамі і пірагамі

  Вядучая паведаміла ўсім прысутным пра вясёлы масленічны тыдзень, які раней адзначалі нашы продкі.

    Затым спалілі  Чучалу, усе нягоды, хваробы, дрэнныя падзеі - ўсё згарэла разам з Чучалам.

    Свята працягвалася далей : вучні арганізавалі тарговыя рады, дзе усіх запрашасілі да сталоў, адведаць печыва, ды папIць гарбаты. Вось такімі словамі запрашалі да святочных сталоў  нас арганізатары свята:

Ну дык хопіць нам гуляцца,

Трэба да сталоў збiрацца,

Будзьце, як дома,

Бо тэрыторыя школы,

Усiм добра знаёма.

Гучыць вясёлая музыка, усе удзельнікі атрымліваюць  падзяку ад Масленіцы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.