Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Сустрэча, якая прынесла радасць і задавальненне” У пятніцу 29 лістапада вучні 4 класа наведвалі вясковую бібліятэку

Дата: 2 декабря в 08:25, Обновлено 2 декабря в 11:40
21 просмотр

Сустракала дзетак Святлана Аляксееўна Мінчукова – бібліятэкар. Яна распавяла чацвёракласнікам пра жыццё беларускага пісьменніка Міхася Лынькова,  які нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка 30 лістапада 1899 у в. Зазыбы 20 (цяпер Лёзненскі раён Віцебскай вобласці).  Скончыў Старасельскае народнае вучылішча, у 1917 годзе — Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у Ліпініцкай земскай школе (цяпер Буда-Кашалёўскі раён). Сустрэча прысвечана 125 – годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Дзеці пазнаёміліся з выставай кніг. Праглядзелі  экранізаваныя ўрыўкі з аповесці “Міколка-паравоз”.

 “Міколка-паравоз” — шырока вядомая аповесць народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова пра жыццё і прыгоды хлопчыка Міколкі, сына чыгуначніка. Аповесць для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

  Спадабаўся вучням і вобраз смелага ваякі Мішкі з аповесці “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”

    У творы з гумарам апісваюцца прыгоды сяброў і на вайне, і у час кароткіх адпачынкаў. Сабака, казёл і мядзведзь весялілі чырвонаармейцаў, асабліва Мішка. Калі Мішку хацелі апрануць ва ўланскую кавалерскую амуніцыю ён прыняў толькі мундзір, а штаны з залатымі лампасамі разадраў на 2 палавіны. Гэта нелюбоў да генеральскіх штаноў дапамагла Мішку здзейсніць гераічны ўчынак. Ён, седзячы на дрэве, убачыў конніка ў такіх штанах. Скочыў уніз проста на каня заду кавалерыста, які аказаўся камандзірам польскіх уланаў, і стаў «шкуматаць» штаны. Былі і такія подзвігі: Мішка падносіў кулямётныя ленты ў час бою. Выцягнуў плот з байцамі і кулямётам, які ледзь не патануў пры пераправе. А аднойчы ў якасці трафея «прыгнаў» польскі самалёт.

  Нашы хлопчыкі былі заінтрыгаваны далейшым зместам аповесці і наперабой прасілі запісаць ім гэты твор, каб прачытаць працяг дома.

Не ўсе чацверакласнікі маюць магчымасць наведаць бібліятэку калі ім захочацца. Справа ў тым, што палова дзяцей  жывуць у аддаленых весках. Менавіта такія  сустрэчы дапамагаюць зрабіць жыццё сучасных дзяцей больш цікавым, рознабаковым.

  Толькі паглядзіце з якой душэўнасцю  праходзіць выбар кніг і часопісаў, якія можна ўзяць з сабою да дому.

Я вельмі спадзяюся, што нашы дзеткі стануць сапраўднымі чытачамі. А можа хто – небудзь напіша і сваю цікавую аповесць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.