Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Размаўляем па-беларуску

Дата: 30 марта 2017 в 11:55
647 просмотров

      Мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

      Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Ёсць людзі, якія вельмі любяць, шануюць сваю родную мову, выступаюць у яе абарону. Любяць за тое, што яна прыгожая і мілагучная. За тое, што яна самая найлепшая за ўсе мовы ў свеце… І з гэтым нельга не пагадзіцца.

      Мы павінны берагчы нашу мову – нашу спадчыну.

      Любоў і павагу да мовы продкаў трэба выхоўваць з маленства. Сваёй унутранай культурай бацькі павінны паказваць прыклад сваім дзецям. Кожны маленькі беларус павінен ведаць роднае слова, плённа вывучаць яго. У многім пачатак гэтаму даюць, канешне ж, настаўнікі. На ўроках роднай мовы і літаратуры мы адкрываем цудоўны свет беларускай пісьменнасці, яе адметнасць. Настаўнікі вучаць паважаць мову, любіць яе, шанаваць кнігу і друкаванае слова. Гэтай мэце былі прысвечаны і пазакласныя мерапрыемствы, якія прайшлі ў нашай школе на вясенніх канікулах. 28 сакавіка Ларыса Пятроўна Фаміна адкрыла цудоўны свет беларускай паэзіі на літаратурнай гасцёўні, прысвечанай М.Багдановічу. Мы з задавальненнем чыталі знаёмыя вершы, але ўспрымалі іх неяк па-іншаму, больш пранікнёна, і кожны адкрываў для сябе нешта новае. У наступны дзень мы зноў падарожнічалі па беларускай мове. У час спаборніцтва дзве каманды эрудытаў “Лічэбнік” і “Прыметнік” паказвалі свае веды. Мы разгадвалі загадкі, тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, “збіралі” словы і сказы. Перамагла каманда “Лічэбнік”. Усе засталіся задаволенымі, а самае галоўнае, што размаўлялі па-беларуску.

      Я лічу, што такія мерапрыемствы неабходна праводзіць не толькі таму, што яны павучальныя, змястоўныя і цікавыя, а яшчэ і таму, што прывіваюць любоў да беларускай культуры, да роднай мовы.    

Шэўко Юлія, вучаніца 9 класа

ДУА “Навабыхаўскі ВПК дз/с-СШ”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.