Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гуканне вясны

Дата: 23 марта 2021 в 17:46
194 просмотра

I зноў—вясна, i свята Саракi

Сёння свята птушак:

I вялiкiх, i малых.

Вас  пабачыць i паслухаць

Прапануем мы пра iх.

Дваццаць другога сакавiка мы адзначаем свята Саракi. Гэта прыгожае народнае свята, прысвечанае прылёту птушак. Усе дзецi школы, як тыя птушкi зляцелiся на школьны двор.

     Вядучыя паведамiлi ўсiм прысутным, што  свята Саракi сыходзiць каранямi ў язычнiцкую культуру i звязана з сустрэчай вясны.

      Мы адкрылi вясновы каляндар святам Масленiца, працягваем далей знаёмiць вучняў з нашымi вясковымi святамi i абрадамi, узбагачаць мову школьнiкаў, прывiваць любоў да малой радзiмы. Бо калi мы не будзем ведаць наша “ўчора, нам не будзе чаго рабiць у заўтрашнiм днi.

      Вясёлай музыкай пачалося свята ў ДУА « Навабыхаўскi ВПК дз\с- СШ». Першай прыйшла  Аўдакея- вясноўка, а за ёй усе астатнiя вучнi з песняй:

А мы Саракi чакалi,

Дружна песнi мы спявалi,

Прыйдзi, весначка да нас,

Прыйдзi, мiлая да нас!

Аўдакея расказала пра прыкметы на Саракi:

На Саракi iдуць мужыкi да ракi, ды не проста пагуляць, а рыбку правяраць.

На Саракі  вадзiў паiць гаспадар жывёлу да ракi, каб яна вадзiчку пiла, ды гаспадара слухала.

Весела гушкалiся на арэлях дзяўчаты i юнакi.

Курам дзяўчаты завязвалi стужкi на хвост, каб потым выйсцi паспяхова замуж.

Каб добра жыць з мужам: жонка павiнна спрэгчы яечню i кавалак, каб не заўважыу муж, сплюнуць цераз левае плячо.

Тым часам дзяўчынкi i хлопчыкi расказвалi вершы  Аўдакеі - вясноўцы.

 А сама Аўдакея частавала вучняў  прысмакамi ўсялякiмi. Вучнi клiкалi вясну, вадзiлi карагоды, спявалi песнi вясёлыя, ладзiлi гульнi.

        Вясна прыйшла на свята толькi тады, калi дзецi праспявалi шмат песень, павадзiлi карагоды, эстафеты правялi.

   Па традыцыi ,у гэты дзень дзецi падкiдвалi ўгору печыва Жаваранкi

Святочную атмасферу стваралi вяснянкi. Яны i печыва раздавалi, i карагоды вадзiлi. Гэтым абрадам яны запрашалi птушак.

   Вядучая зазначыла, што некалi гэтае печыва прыносiла ўдом прыбытак .

На працягу ўсяго свята гучалi абрадавыя  песнi Жавароначкi ,прыляцiце,

А ў нас Саракi, У карагодзе мы былi.

 Дзеці рыхтаваліся да свята і зрабілі сорак жаваранкаў. Як кажуць у нашай школе: На Саракi ўсяго па сорак.

Нiна Сiлкова

настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.