Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску

Дата: 2 марта 2022 в 09:19
157 просмотров

Мова – гэта цэлы свет, поўны хараства, прывабнасці і чараўніцтва. Ён-жывая памяць народа, яго душа, яго здабытак, найвялікшае багацце. Менавіта словы на роднай мове чуе малы адразу пасля нараджэння, убіраючы разам з малаком маці культуру, звычаі і традыцыі свайго народа. У свеце шмат цудоўных моў. Але  ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. трэба берагчы яе, шанаваць.

Менавіта таму, да Міжнароднага дня Роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, мае дачыненне кожны чалавек. Ужо шмат гадоў наша школа згодна традыцыям праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу, з асаблівай урачыстасцю і цеплынёй. У гэтым годдзе яно прайшло пад гучнай назвай «Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску», мэтамі якога былі выхаванне павагі да культуры, традыцыям свайго народа, абуджэнне цікавасці навучэнцаў да вывучэння і захавання роднай мовы.

Вучні паглыбіліся ў чароўны свет беларускай мовы, адчулі смак беларускіх слоў, паўдзельнічалі ў інтэлектуальнах конкурсах. Мерапрыемства суправаджалася музычнымі і вершаванымі кампазіцыямі вядомых беларускіх творцаў. Займальны характар заданняў нікога не пакінуў безуважным, удзельнікі спаборніцтва праяўлялі актыўнасць і зацікаўленасць. Падчас конкурсаў панавала атмасфера сяброўства, добразычлівасці і супрацоўніцтва. Усе пастаўленыя мэты былі паспяхова рэалізаваныя. Па рашэнні журы ўсе тры каманды атрымалі вышэйшыя балы.

Мерапрыемства мела значнае агульнаадукацыйнаяе і выхаваўчае значэнне. Яно не толькі паглыбіла і пашырыла веды, але і спрыяла пашырэнню кругагляду школьнікаў, развіццю іх творчай актыўнасці, павысіла вучэбную матывацыю.

 Любіце і ведайце родную мову! У ёй наша мінулае, сучаснасць і будучыня!

Кавалева В.С.,

настаўнік беларускай мове і літаратуры,

ДУА «Навабыхаўскі ВПК дз-СШ»

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.